Вясной і настрой асаблівы, больш аптымістычны, жыццярадасны. Нібы прачынаешся, як тая прырода пасля доўгага зімовага перыяду, пераходзіш на іншы рытм.
Наталля Валер’еўна ў лясной галіне працуе 10 гадоў, а яе агульны працоўны стаж налічвае больш за 2 дзесяцігоддзі. І хоць не марыла яна быць бухгалтарам, але на лёс не скардзіцца, што так склалася ў яе жыцці.
За сваю добрасумленную высокакваліфікаваную працу Наталля Валер’еўна адзначана шматлікімі ўзнагародамі, а летась была ўдастоена Падзякі міністра лясной гаспадаркі.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.