Нежаночых прафесій не бывае

Date 09.03.2023 Man
Comment 943
Нежаночых прафесій не бывае

Пасада Марыны Лысенка гучыць адказна: вядучы спецыяліст аддзела тэхнічнага развіцця і транспарту Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства. Нават і не зразумееш адразу, чым непасрэдна займаецца жанчына.

Аднак у сваім аддзеле ў яе ёсць канкрэтны ўчастак, які Марына Мікалаеўна курыруе ўжо не адзін год. Яна з‘яўляецца галоўным чалавекам усіх будаўнічых спраў філіяла і мае ў сваім падпарадкаванні цэлую брыгаду рабочых.

На яе плячах не толькі вядзенне бягучага рамонту гандлёвых аб’ектаў, заключэнне дагавораў на боль спецыялізаваныя капіатальныя буданічыя работы і выбар падрадчыкаў. Яна таксама адказвае за стан магазінаў, якія сёння не эксплуаці-руюцца, кантралюе работу шэрагу абсталявання.

Ды і папяровай работы заўсёды хапае. І хаця многія лічуць, што будаўнічая прафесія – справа зусім не жаночая, пра Марыну Мікалаеўну кажуць, што яна – чалавек на сваім месцы. Пацвярджае гэта і яе бездакорныя адносіны да справы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER