Работнікі ўсіх лясніцтваў лясгаса спачатку праслухалі лекцыю прадстаўнікоў Бярэзінскай ЦРБ пра тое, як аказваць першую дапамогу ў экстранных выпадках, а потым прадэманстравалі свае адладжаныя дзеянні, накіраваныя на супрацьстаянне магчымым пагрозам.
Сярод агняборцаў – вадзіцель пажарнай машыны Іван Грыб, майстар лесу Кірыл Мароз, леснікі Канстанцін Ключэўскі, Сяргей Грыцкевіч, Андрэй Пянкрат, Сяргей Слабко, Уладзімір Заяц, Мікалай Тарасевіч, Міхаіл Жораў і інш.
- Наша задача - каб людзі, якія выязджаюць на тушэнне ляснога пажара, былі ўсебакова падрыхтаваны да яго ліквідацыі, - гаворыць начальнік пажарна-хімічнай станцыі Бярэзінскага лясгаса Уладзімір Якавец.
Прадстаўнік Мінскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Валерый Сцепанюк застаўся задаволеным убачаным, даў добрую адзнаку тэхнічнай, тактычнай і практычнай гатоўнасці работнікаў лясной галіны Бярэзіншчыны.
Алена Громава.
Фота аўтара