Сярод усяго таго, што загружалася ў трактарны прычэп, былі, на жаль, не толькі апалае мінулагодняе лісце і сухая трава, а і рэчы людской цывілізацыі – пустыя пакеты, пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, папера… Наколькі б было б менш аб’ектаў для навядзення парадку падчас суботнікаў, каб культура наша знаходзілася на належнай вышыні!