– Сёлета ў лютым у Цэнтры рамёстваў праводзіўся конкурс ручнога вязання, – тлумачыць Таццяна Міхайлаўна. – У ім прынялі ўдзел майстры Бярэзіншчыны, якія вязалі дзіцячыя пінеткі, касцюмчыкі. Была мэта – вырабы перадаць немаўляткам у радзільнае аддзяленне. Якраз вельмі сімвалічна, што сёння ў Вялікі Панядзелак, напярэдадні Вялікадня мы перадалі падарункі у аддзяленне.
Спадзяёмся, што з нашымі падарункамі будучым нованароджаным перададуцца любоў і цеплыня, з якой майстры стваралі свае вырабы.