З усёй адказнасцю

Date 28.04.2023 Man
Comment 683
З усёй адказнасцю

Міхаіл Гарбар ужо шмат гадоў працуе ў Пагосцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. Ён – трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу.

– Пачынаў свой працоўны шлях вадзіцелем па перавозцы рабочых, а з 1997 года перасеў на трактар, – гаворыць Міхаіл Васільевіч. – Гадоў пяць таму назад атрымаў новы МПТ-461.

Да тэхнікі Міхаіл Васільевіч адносіцца беражліва, да выканання сваіх працоўных абавязкаў – з усёй адказнасцю. Яго старанні не заставаліся незаўважанымі: неаднаразова за сваю шматгадовую добрасумленную працу ў лясной гаспадарцы, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ён адзначаўся граматамі Бярэзінскага лясгаса, а таксама Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Алены ГРОМАВАЙ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER