Анастасія Іванаўна прыехала з Удмуртыі. Там яна нарадзілася, жыла ў Пермскай вобласці, гадавала пецярых дзяцей. Адна, бо рана засталася без мужа.
Працавала ў калгасе “Верны шлях” спачатку паляводам, а пасля заканчэння курсаў рахункаводаў - бухгалтарам. У час вайны шчыравала на лесанарыхтоўках, на ваенным заводзе ў Іжэўску, дзе выраблялі дэталі для фронту...
А цяпер яе ў сталых гадах шануюць і аберагаюць сын Уладзімір Міхайлавіч і нявестка Надзея Мікалаеўна.
Вельмі ўдзячная яна была за ўвагу і пашану прадстаўнікоў ГА “Белая Русь”.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.