Новы мост над Гануткай

Date 19.05.2023 Man
Comment 1493
Новы мост над Гануткай

Побач з в. Багушэвічы, на дарозе, якая вядзе да вёскі Калюга-1 гэтымі днямі завяршаецца капітальны рамонт моста цераз раку Ганутка. Як сведчыць з пашпарта аб’екта, тэрмін яго здачы пазначаны як 30 мая 2023 года.

– Так яно і будзе! – упэўнена сцвярджае майстар будоўлі Уладзімір Чыж. – Усе асноўныя работы тут ужо завершаны і зараз мы заняты добраўпарадкаваннем моста і ўмацаваннем плітамі рэчышча. З дня на дзень чакаем прыёмную камісію з ліку членаў буднагляду, каб запісаць на свой рахунак яшчэ  адзін узведзены мост. Няважна, што ён і не такі вялікі ды даўгі. Галоўнае, што стане добрым памочнікам для вяскоцаў і мясцовай гаспадаркі для руху транспарта.

Рамонт пачыналі тут яшчэ летась. Тады ж (месяцы на тры) зрабілі і абвадную дарогу, калі знялі перакрыцці моста. У 2022 годзе выканалі і большую частку ўсіх неабходных работ: поўнасцю памянялі пліты перакрыцця, нарасцілі сцены, пусцілі па масту рух. Неўзабаве рабочых МРБУ камунальнага ўнітарнага прадыпрыемства “Мінскаблдарбуд”, якія выконвалі тут будаўнічыя работы, можна буде пабачыць ужо на іншым аб’екце, бо праца ў іх запатрабавааная.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER