Стасевіч Сафіі Пятроўне 98 гадоў!

Date 08.08.2023 Man
Comment 2236
Стасевіч Сафіі Пятроўне 98 гадоў!

Сёння ў бярэзінскім календары асаблівы дзень - сёння дзень нараджэння вядомай жыхаркі горада, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, любімай матулі, бабулі і прабабулі Сафіі Пятроўны Стасевіч!

Ёй споўнілася 98 гадоў!

 

З віншаваннямі з гэтай нагоды, падарункамі і самымі найлепшымі пажаданнямі здароўя, дабра, сардэчнай цеплыні і дабрабыту завіталі да імянінніцы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вольга Калячка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вераніка Джыгера, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Алена Жолудзева, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Алена Кушнер.

Таксама у госці на радасць Сафіі Пятроўны з розных краін, дзе зараз пражываюць, прыехалі і ўнучка, і праўнучка, адолеўшы вялізныя адлегласці, каб адзначыць гэта асаблівае свята з любімай бабуляй і прабабуляй.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июль 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31