Яго агульны працоўны стаж складае больш за 10 гадоў.
– Спачатку шчыраваў на вуглекіслотным участку, - гаворыць ён, – потым уладкаваўся аператарам кацельнай, а раней рабіў на сплаўучастку, ды трапіў пад скарачэнне.
Віталія Генадзьевіча характарызуюць на прадпрыемстве як добрасумленнага работніка, адказнага, ініцыятыўнага, ён актыў-на прымае ўдзел у гра-мадскім жыцці арганізацыі. Так, у спаборніцтвах сандружын без яго ніколі не абыходзяцца.
– У нас наогул сям’я спар-тыўная, – адзначае мужчына, – разам з жонкай Вольгай Уладзіміраўнай і сынамі – Ягорам і Мацвеем – рэгулярна наведваем басейн, усе любім паплаваць. Добра, што білеты выдае наша прафсаюзная арганізацыя, для мяне і маіх калег гэта многа значыць.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.