“Меліяратар – гэта і пра мяне!”

Date 16.08.2023 Man
Comment 985
“Меліяратар – гэта і пра мяне!”

Так гаворыць Мікалай Максімаў – машыніст экскаватара. У ПМС ён уладкаваўся параўнальна нядаўна, але яго стараннасць і працаздольнасць заўважылі з першых дзён.

Мікалай Дзмітрыевіч мае спецыяльнасць трактарыста-машыніста і права на ваджэнне некалькіх катэгорый.

- Права на ваджэнне я атрымаў яшчэ ў Пагосцкім вучэбным вытворчым камбінаце, - гаворыць ён. – Потым працягнуў вучобу ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бярэзінскага райвыканкама.

Мне падабаецца тэхніка, падабаецца калектыў, у які я трапіў. Хачу стаць такім жа “асам” у сваёй прафесіі, як і машыніст бульдозера Уладзімір Камінскі і машыніст экскаватара Петру Чэбан. Яны і цяпер, калі патрэбна, словам або справай заўсёды дапамогуць ці падкажуць, за што я ім вельмі ўдзячны.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER