Працуе Таццяна Уладзіміраўна прыёмшчыкам заказаў. І актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці арганізацыі. Так, напрыклад, ужо некалькі гадоў запар яна з’яўляецца нязменнай Снягуркай Бярэзінскага раёна газазабеспячэння ў пераднавагодніх гарадскіх шэсцях.
Ёсць у жанчыны, акрамя любімай работы, і любімы “хатні” занятак для душы – яна вельмі любіць кветкі.
– Яны для мяне ўсе любімыя, – гаворыць Таццяна. – І месца для іх хапае паўсюдна: і ў хаце, і на прысядзібным участку. Ёсць у мяне і кветкі-навінкі. Гэта – клемацісы, напрыклад. Цудоўныя кветкі, таксама вельмі спадабаліся і знайшлі сваё месца на маіх клумбах.
За шматгадовую добрасумленную працу Таццяна Уладзіміраўна была адзначана падзякай УП "МІНСКАБЛГАЗ" да прафесійнага свята работнікаў газавай галіны.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.