Ім належыць ведаць усё

Date 22.08.2023 Man
Comment 1065
Ім належыць ведаць усё

А перапрацаваць, абагуліць паступаючую інфармацыю, прааналізаваць яе даручана гэтаму дружнаму невялікаму (усяго з шасці чалавек) жаночаму калектыву, які вось ужо шмат гадоў нязменна ўзначальвае Алена Мельнік.

Пра тое, што спецыялісты тут граматныя і ведаюць сваю справу на выдатна, пацвярджаюць вынікі іх работы і яе высокая ацэнка. Так, днямі, напярэдадні свята, у час правядзення выязной калегіі абласнога ўпраўлення спецыяліст па правядзенні абследаванняў райаддзела Таццяна Тарасевіч была адзначана падзякай абласнога ўпраўлення статыстыкі.

Дарэчы, у час гэтага мерапрыемства (яно ладзілася на базе Старадарожскага раёна) нашы работніцы аддзела статыстыкі маглі праявіць сябе і ў якасці выдатных спартсменак, адмысловых повараў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці.

А каманда, у састаў якой яны ўваходзілі, заняла першае месца.

- Віншую калег з нашым прафесійным святам, - гаворыць Алена Мельнік.

– І не толькі іх, а і нашых шаноўных ветэранаў і бухгалтараў, з якімі мы цесна звязаны па рабоце і ад аператыўнасці якіх у многім залежыць і наша работа.
Здароўя ўсім і радасных дзён у жыцці!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30