- У нас не было б ніводнага свята, калі б нашыя землякі не здабылі б нам Перамогу, - зрярнуўся да прысутных старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук. – Пакуль мы памятаем, мы жывём. Давайце ўсе разам аддадзім даніну павагі жыхарам Мікуліч, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Стала добрай традыцыяй перед правядзеннем “Дажынак” рабіць усе неабходнае для таго, каб абнавіць рэканструіраваць помнікі. Прыдбаў новы знешні выгляд і помнік у Мікулічах. Бо, сапраўды, без подзвігу герояў у Вялікую Айчынную вайну не было б і нашых сённяшнік свят, - зазанчыў старшыня раённага Савета ветэранаў Анатоль Зябко.
96 жыхароў Мікуліч не врянулі з фронту дамоў…. А сама вёска Мікулічы была спаленая ў 1944 годзе…
Хвіліна маўчання…
Так, мы жывыя пакуль памятаем сваю гісторыю і мы моцныя ў сваіх дзеяннях, пакуль мы адзіныя. Менавіта дзякуючы адзінству і згуртаванасці нам удалося многага дасягнуць і шмат чаго зрабіць, у тым ліку і паспяхова правесці сёлетнюю уборачную кампанію.