Пастаянныя трэніроўкі – гарантыя бяспекі людзей

Date 27.09.2023 Man
Comment 242
Пастаянныя трэніроўкі – гарантыя бяспекі людзей

Як не дапусціць надзвычайнай сітуацыі, што рабіць пры яе ўзнікненні, чаму адбываюцца пажары – гэтыя простыя і такія неабходныя веды распавядаў работнікам Бярэзінскай лясной гаспадаркі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік.

«Не сакрэт, што большасць надзвычайных здарэнняў у свеце носяць тэхнагенны характар. А гэта значыць, што яны звязаны з дзейнасцю чалавека. Правільныя і хуткія дзеянні чалавека – гарантыя мінімальных наступстваў пры надзвычайнай сітуацыі. Не менш важна выконваць правілы бяспекі і ў жыллі. Усе яны нам вядомыя, толькі людзі часта парушаюць іх, кіруючыся ўпэўненасцю «са мной не здарыцца!». Беражыце сябе і не пакідайце дзяцей без нагляду», – падчас выступлення зазначыў Іван Сяргеевіч.

Далей на прадпрыемстве прайшла вучэбная эвакуацыя ў незвычайным фармате: аднаму з работнікаў было прапанавана дзейнічаць у пазаштатнай сітуацыі.  Так, згодна з задумкай, у адным з кабінетаў адбываецца задымленне, там знаходзіцца чалавек, выратаваць яго немагчыма з-за едкага дыму.  Неабходна было патэлефанаваць у службу ратавання, прыняць меры па эвакуацыі людзей, сустрэць ратавальнікаў. Па званку на лінію 101 на тэрыторыю прадпрыемства прыбываюць пажарныя аўтамабілі, каб ратаваць умоўнага пацярпелага і ліквідаваць «узгаранне» ў адным з кабінетаў. Задача выканана своечасова і аператыўна.

Пастаянныя трэніроўкі ратавальнікаў дазваляюць ім удасканальваць свае навыкі, работнікі ж арганізацый і прадпрыемстваў вучацца аператыўна дзейнічаць у экстрэннай сітуацыі. Зрабіць усе хутка і правільна – крайне важна: жыцце паказвае, што часам і некалькі секунд з’яўляюцца вырашальнымі ў справе ратавання чалавека.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER