Так, па словах начальніка РАНС Івана Мазаніка, толькі летась тут з’явілася 7 новых афіцэраў і 6 чалавек радавога саставу, якім удалося прайсці няпросты адбор кандыдатаў на гэтую службу. Адбываюцца кадравыя перастаноўкі і ўнутры калектыву.
Апошняя леташняя з іх – назначэнне на пасаду начальніка Міхалёўскага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста былога вадзіцеля пажарнай машыны Мікіты Булойчыка.
– Пасля заканчэння школы, - узгадвае ён, – паступіў у БДАТУ, але на час заканчэння ўніверсітэта жаданне быць інжынерам перагарэла. Таму замест абавязковай адпрацоўкі пайшоў служыць у армію, у пагранвойскі. А пасля дэмабілізацыі адразу ж уладкаваўся ў РАНС. Тут падабаецца і сама служба, і графік работы, і калектыў, і адносіны да нас з боку кіраўніцтва. Дыплом аб вышэйшай адукацыі даваў мне магчымасць займаць афіцэрскую пасаду.
Таму калі вызвалілася месца начальніка паста, мне і прапанавалі паспрабаваць свае сілы. Пагадзіўся. Зараз атрымліваю дадатковыя веды ў навучальнай установе МНС.
Безумоўна, адказнасць тут намнога большая: і за падначалены калектыў, і за жыхароў нашага мікрараёна. Што датычыцца умоў працы, то яны тут выдатныя: пост невялікі, на ўзбраенні новая баявая машына, у добрым стане і рэзервовы аўтамабіль, ёсць камеры назірання, у памяшканні створаны належныя бытавыя ўмовы. Думаю, што не падвяду сваіх сяброў. А вопыт і веды – справа нажыўная.
І вопыт гэты Іван набывае ў тым ліку і за кошт практычных заняткаў. Якраз у гэты дзень для супрацоўнікаў паста была аб’яўлена вучэбная трывога з выездам на месца ўмоўнага пажару і выратаваннем пацярпелага на ім чалавека. У лічаныя мінуты аказаліся выратавальні-кі – Мікіта Булойчык і вадзіцель пажарнага аўтамабіля Іван Мурашка - на месцы здарэння і аператыўна справіліся з пастаўленай задачай, атрымаўшы станоўчую ацэнку сваіх дзеянняў ад Івана Мазаніка.
Так, не богі гаршчкі абпальваюць, а простыя людзі – майстры сваёй справы.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.