Святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй у вёсцы Новiны

Date 18.03.2024 Man
Comment 526
Святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй у вёсцы Новiны

Масленіца - самае вясёлае, шумнае і любімае народнае гулянне. 

Так, 16 сакавіка на прыклубнай пляцоўцы Новінскага сельскага Дома культуры адбылося народнае свята : "Эх, Масленіца, ды бліны з масліцам!", з удзелам узорнага фальклорнага дзiцячага гурта "Валошкі " і народнага сямейнага гурта "Радзiна".

Катанне на коніку па вёсцы, святочнае прадстаўленне, сустрэча Зімы з Вясною, забавы, пацехі, гульні, спаборнiцтвы, абавязкова выпяканне і частаванне бліноў з гарбатай, гушканне на арэлях - усё гэта і не толькі чакала жыхароў і ўдзельнікаў мерапрыемства. Хто да нас завiтаў, той усё пабачыў і паспытаў! 

Па традыцыі,  завяршылася гулянне абрадам-спальваннем чучала Масленiцы - сімвала адыходзячай зімы. Увогуле, свята
атрымалася!

У народзе кажуць, як Масленіцу правядзеш, так і жыць будзеш увесь год. *А ў Новінах Масленіца прайшла як па маслу, таму і год будзе добрым!

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER