Кожны год Новінскі СДК прымае актыўны ўдзел у правядзенні сапраўднага народнага гуляння і акцый. У гэтым годзе у рамках свята праходзіла акцыя: ”Пойте, гордитесь и помните!”. Арганізатары Новінскага СДК, дзеці, удзельнікі калектыва “Валошкі” і моладзь збіраюцца каля помніка, загінуўшай сувязной Сітнік М.М., аб’яўляецца мінута маўчання. Гучыць расказ-аповяд пра тое, як партызанская сувязная Марыя Мікалаеўна Сітнік была расстраляна немцамі ў лесе. З таго часу яна стала сімвалам патрыятызму і адданасці Радзіме для многіх пакаленняў новінцаў. Дзеці чытаюць вершы ,спяваюць ваенна-патрыятычныя песні, раскладаюць вогнішча на якім пякуць сала, хлеб, бульбу.
Усё гэта робіцца дзеля таго, каб падрстаючае пакаленне ведала і памятала пра гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паважала гісторыю свайго краю.