Ляснік – і вартаўнік, і абаронца

Date 21.05.2024 Man
Comment 147
Ляснік –  і вартаўнік, і абаронца

Усе любяць хадзіць у лес, але даглядаць яго, як дзіця, можа толькі ляснік.

– Ляснік – гэта ў першую чаргу вартаўнік і абаронца, – гаворыць Аляксандр Шалай. – Імкненне абараніць лес нават ад забруджвальнікаў павінна быць сярод якасцяў кожнага работніка лясной гаспадаркі.

Аляксандр Юр’евіч на гэтай пасадзе шчыруе ўжо далёка не першы год. Пагосцкае лясніцтва Бярэзінскага лясгаса, дзе ён працуе,– адно з буйнейшых на тэрыторыі Бярэзіншчыны.

– Наша справа – і рамантычная, і адказная, – дадае Аляксандр Юр’евіч. – Лесніку трэба быць моцным і смелым у барацьбе з браканьерамі, хуткім і адважным у папярэджанні лясных пажараў, уваж-лівым, каб добра здзяйсняць абходы, высечкі, догляды... Наогул, ляснік працуе на карысць і планеце, і чалавеку.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER