Калі вучыць правілам бяспекі - дык з маленства!

Date 23.05.2024 Man
Comment 162
Калі вучыць правілам бяспекі - дык з маленства!

Чаму агонь уяўляе з сябе небяспеку? Што рабіць пры пажары? Як наогул не дапусціць пажару ў доме? З якімі рэчамі ў доме гуляць нельга?.. Адказы на гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы дзіцячых садкоў Бярэзіншчыны шукаюць разам з раённымі ратавальнікамі: так, у рамках акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” у дзіцячым садку №4 Беразіно інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла навучальны занятак. 

Як вядома, толькі праз гульню дзіця пазнае гэты свет і тыя правілы, па якіх жывуць людзі. Адны з важнейшых – правілы пажарнай бяспекі, а таксама правілы паводзінаў на вадзе, на дарозе. Пакуць дзеткі яшчэ маленькія, яны хутка засвойваюць новую інфармацыю, што абавязкова спатрэбіцца ў жыцці. Ад маленькай запалкі – вялікая бяда. Хадзіць аднаму на рэчку – небяспечна. Электрычныя прыборы – для дарослых. Нельга нікуды ісці з незнаёмым чалавекам. Правілаў, што трэба цверда засвоіць малым, зашмат. Мы дапамагаем запомніць іх з дапамогай гульні, мульцікаў, забаўляльных гутарак і загадак.

Традыцыйныя моманты мерапрыемства – званок у службу ратавання і эвакуацыя з умоўнага небяспечнага месца. Выдатны памочнік на занятку – мультфільм “Чароўная кніга”: дзеці шчыра спачуваюць героям, што аказаліся у небяспецы і наперабой расказваюць, як гэтага можна было пазбегнуць. У планах ратавальнікаў усей краіны – нямала мерапрыемстваў у рамках названай акцыі. Наша мэта – агульнымі намаганнямі не дапусціць траўміравання дзяцей падчас канікулаў. Тут асноўная адказнасць, канечне, “ляжыць” на плячах бацькоў. Беражыце дзяцей і не пакідайце без нагляду іх гульні!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER