Школьныя лагеры Бярэзіншчыны прымаюць акцыю «Канікулы без дыму і агню»

Date 02.07.2024 Man
Comment 106
Школьныя лагеры Бярэзіншчыны прымаюць акцыю «Канікулы без дыму і агню»

У найлюбімейшую дзятвой пару – летнія канікулы – ратавальнікі працягваюць працаваць з дзецьмі і напамінаюць ім правілы ўласнай бяспекі падчас самай доўгай прафілактычнай кампаніі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Канікулы без дыму і агню». 

Так, чарговыя мерапрыемствы прайшлі ў прышкольных лагерах Дзмітравіцкай і Любушанскай сярэдніх школ. Як вядома, найлепей дзеці засвойваюць інфармацыю ў гульневай форме – ненавязліва, цікава, з прымяненнем розных формаў работы. Падчас мерапрыемстваў інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала дзецям паглядзець фільм «Энцыклапедыя бяспекі: паводзіны на вадзе», памаляваць, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні гульні-віктарыны «Дзе логіка?», правільна «патушыць» умоўнае ўзгаранне. Нашы деці, здаецца, ведаюць адказ на любое пытанне: што ні запытайся – «лес рук»! Напомніць дзецям пра ўласную бяспеку, прадухіліць бяду – галоўныя мэты раённых ратавальнікаў.

IMG_8458.JPG

Ратавальнікі нагадваюць бацькам: строга кантралюйце гульні дзяцей у летнюю пару, бо гэта той самы перыяд, калі дзятва часта застаецца без нагляду і можа выбіраць для сябе небяспечныя забавы. Траўміраванне на дарогах, гібель на вадзе, атрыманне электратраўмаў, пераломы і атручванні – усіх небяспечных сітуацый і не пералічыш… Беражыце дзяцей, уласным прыкладам фарміруйце ў іх свядомасці прынцыпы адказных і правільных паводзінаў.

 

 
Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER