На гэты раз яна прайшла ў дзіцячых садках №2 і №3 Беразіно. Падчас візіту інспектара прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгі Ермаковай дзеці даведаліся, пры якіх сітуацыях трэба тэрмінова набіраць нумар служб ратавання і што трэба абавязкова расказаць дыспетчару пажарнай службы.
Чым можа пагражаць вадаём і што рабіць, калі сустрэў злога сабаку. Чаму будаўнічай пляцоўка і стары нежылы дом – гэта месцы цікавыя, але ж не для дзіцячых гульняў, а яшчэ якую небяспеку ўяўляюць падаконнікі. Гуляючы ў мячык, мы ўспомнілі, якія рэчы штодзеннага карыстання могуць быць небяспечнымі для дзятвы. Але ж дашкаляты доўга на месцы не ўседзяць, таму размінка з паўтарэннем правілаў бяспекі прыйшлася ім вельмі даспадобы!
Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік расказвае:
«Дзеці не шукаюць небяспеку – яны проста гуляюць. Пра гэта павінны памятаць бацькі. Жыццёва важна схаваць з поля зроку дзіцяці запалкі, не пакідаць адчыненымі наросхрыст вокны ў комнате, дзе гуляе малое, падчас купання быць на адлегласці метра ад дзіцяці. Толькі ў вашых сілах забяспечыць шчаслівае і бяспечнае дзяцінства для нашых кветак жыцця. З пачатку года ў краіне загінулі на вадаёмах 15 дзяцей рознага ўзросту, пажары забралі жыцці шасці дзяцей. Большасці трагедый можна было пазбегнуць, калі б дзеці былі пад наглядам дарослых. Беражыце сябе і зрабіце ўсе магчымае дзеля бяспекі вашых дзяцей».