Зрабіць выбар прафесіі дапамог сваім уласным прыкладам бацька – Мікалай Максімавіч.
Доўгі час Даніленкі жылі ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці, там нарадзіўся і Віталій. Але пасля Чарнобыльскай катастрофы месца жыхарства прыйшлося змяніць – пераехалі ў Карэлію. Там пражылі 20 гадоў, а пасля вярнуліся ў Беларусь – на радзіму.
– У Карэліі я закончыў школу, вывучыўся і атрымаў спецыяльнасць газаэлектразваршчыка, – гаворыць Віталій Мікалаевіч. – Агульны мой пра-цоўны стаж налічвае 25 гадоў. Спачатку шчыраваў у Бярэзінскай ПМС, і ўжо пяць гадоў працую тут, у Бярэзінскім раёне газазабеспячэння.
Свае працоўныя абавязкі Віталій Міка-лаевіч выконвае бездакорна і адказна, аб гэтым сведчаць заслужаныя граматы ад філіяла вытворчага ўпраўлення «БарысаўГаз» і ад адмі-ністрацыі Бярэзінскага раёна газазабеспячэння. А яшчэ яго фотаздымак упрыгожвае Дошку гонару арганізацыі.
Акрамя таго, Віталій Мікалаевіч – добры сем’янін, разам з жонкай Людмілай Мікалаеўнай (яна працуе выхавацелем у дзіцячым садку №2) выхоўвае сына Максіма.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.