Мы наведалі неабсталяваныя для купання месцы па вуліцах Усходняй і Мультана райцэнтра. Як і чакалася, ля вады адпачывае нямала падлеткаў. Яны выдатна ведаюць пра тое, што тут купацца нельга, аднак парушаюць усталяваныя правілы. Работнік унутраных спраў вынес папярэджванні дзецям, інспектар службы ратавання ўручыла памятка пра бяспечныя паводзіны пры купанні, расказала, дзе можна купацца бяспечна. А такіх месцаў у Беразіно – два: гэта абсталяваныя пляжы па завулку Рачному і па вуліцы Ульянава.
Ратавальнікі нагадваюць усім, хто бавіць час ля вады:
Ні ў якім разе не плавайце ў стане алкагольнага ап’янення;
Не давайце нырца ў недаследаваных месцах: тут можа быць мелка і рызыка траўміравацца будзе значнай;
Не катайцеся на «тарзанках», паказвайце дзецям асабісты станоўчы прыклад бяспечных паводзінаў на вадзе;
Заплывы на надзіманым матрасе могуць скончыцца трагічна: ён можа легка перакуліцца ад парыву ветра ці цячэннем;
Вучыце дзяцей правілам бяспечных паводзінаў сваім прыкладам;
У вадзе трымайце малых дзяцей на адлегласці не больш за два метры ад сябе.
Маргарыта Закрэўская, інспектар Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях