Так, пры падтрымцы юных ратавальнікаў з клуба «Сірэна» на рынку прайшло мерапрыемства ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці». Размясціліся мы побач з магазінам «Дочки-сыночки»: тут ідзе гандаль школьным адзеннем і канцылярскімі таварамі, таму ў выхадны дзень у магазіне – зашмат дарослых і дзяцей. З дарослымі мы пагаварылі пра важнасць кантролю гульняў дзяцей, з дзецьмі – пагулялі і падарылі ім размалеўкі, расклады заняткаў, блакноты і пазлы.
Ратавальнікі нагадваюць дарослым пра выключную важнасць кантролю гульняў дзяцей: на жаль, нярэдка дзеці атрымліваюць траўмы і гінуць не толькі на пажарах, але і на дарозе, пры купанні на вадаёмах, пры іншых абставінах. Да прыкладу, у агні ў гэтым годзе ў краіне загінула 8 дзяцей, патанула - 14. Толькі ў нашых сілах зрабіць жыццё дзяцей не толькі цікавым і пазнавальным, але і бяспечным. Не пакідайце дзяцей адных!
Бярэзінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях