Загадзя тут вісела аб’ява, таму ў назначаны час прыйшлі і дарослыя, і дзеці. Інспектар прапаганды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова прапанавала розныя формы работы: гутарка, віктарына, гульні «Назаві прычыну пажару», «Званок у службу ратавання», «Крыжыкі-нулікі». Падчас своеасаблівага экзамену па бяспецы можна было выйграць кружку, заплечнік і флікер – уся прадукцыя нагадвала пра нумар службы ратавання. Да акцыі далучылася актыўная моладзь з раённага камітэта рэспубліканскага саюза моладзі: юнакі ў адметных жылетах расказвалі ўдзельнікам акцыі пра карысць у доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, нагадалі і прынцып выкарыстання вогнетушыцеля. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысныя буклеты ад ратавальнікаў і, думаецца, папоўніў свае веды пра ўласную бяспеку.
Ратавальнікі нагадваюць: кожны дзясяты пажар па статыстыцы заканчваецца гібеллю чалавека. Часцей за ўсё ў агні гінуць нецвярозыя курцы і пенсіянеры. Не прапальвайце свае жыццё, паважаныя беларусы, беражыце сябе і жыллё ад агню. Карыснымі парадамі заўседы рады дапамагчы раённыя ратавальнікі, а вось ці браць інфармацыю да ведама – гэта залежыць ад вас.
Вольга Ермакова,
інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.