Як расказаў начальнік аддзела тэхнічнага развіцця і транспарту філіяла Уладзімір Грынкевіч, аўтамабілі атрыманы ў лізінг у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы сістэмы спажыўкааперацыі. У сувязіз чым, што Бярэзінскі філіял абслугоўвае і Чэрвеньскі раён, тры з атрыманых чатырох аўтамабіляў будуць накіраваны іменна туды. Яны дастануцца вадзіцелям Аляксандру Бурамі, Алегу Блізнюку і Аляксандру Мажутка і нашаму бярэзінскаму вадзіцелю Валерыю Палянскаму, які да гэтага часу кіраваў аўтамагазінам ГАЗ-3309.
Яшчэ раней, два месяцы таму назад філіял таксама атрымаў яшчэ адзін аналагічны аўтамагазін. І зараз, такім чынам, іх парк (ён складае 8 адзінак – 5 абслугоўваюць Бярэзіншчыну і 3 – Чэрвеньскі раён) поўнасцю абноўлены. Да таго ж застаецца два рэзервовыя аўтамагазіны на выпадак паломкі, правядзення тэхаглядаў, вялікай нагрузкі на існуючыя ў гарачы летні перыяд і г.д.).
У далейшых планах работнікаў бярэзінскай спажыўкааперацыі далейшае паступовае абнаўленне аўтапарка аддзела тэхнічанага развіцця і транспарту. У цэлым тут налічваецца 33 адзінкі танспарту – спецыяльна абсталяваныя для перавозкі харчовых тавараў фургоны, хлебавозкі і г.д. Гэты крок ужо ўключаны ў распацаваную на наступны год інвестпраграму.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.