Асноўныя парушэнні пажарнай бяспекі ў іх дамах – тыповыя: печка з расколінамі, непатынкаваныя коміны, няспраўны апавяшчальнік, аварыйныя ўчасткі электраправодкі. І ўсё гэта – не ад халатнасці старога чалавека, а ад яго фізічнай няздольнасці выправіць сітуацыю.
Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова каменціруе:
«Па статыстыцы, кожны трэці пажар адбываецца менавіта ў доме пажылога чалавека. Бывае і так, што пенсіянер становіцца ахвярай агню. Гэта страшна і крыўдна, бо пажар можна было папярэдзіць, калі б дарослыя дзеці састарэлых людзей праяўлялі большую пільнасць і дапамаглі сваім родным прывесці дом у парадак. На пастаяннай аснове з пажылымі людзьмі праводзяцца мерапрыемствы: афіцэры аддзела расказваюць пра выпадкі пажараў у раёне, нагадваюць асноўныя меры бяспекі ў жыллі, паказваюць фільмы. Так, чарговыя прайшлі мерапрыемствы ў Косаўскім сельскім клубе-бібліятэцы і на базе Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Як правіла, людзі чуйна рэагуюць на нашу работу, дзякуюць за клопат. Але ж мы разумеем, что ўласнымі рукамі яны не змогуць выправіць значныя недахопы ў жыллі. Уся надзея – на вас, паважаныя дарослыя дзеці калісьці маладых і моцных бацькоў. Толькі вы здольныя забяспечыць годную старасць сваім родным людзям. Зрабіце ўсе магчымае, каб яны жылі ў бяспечных умовах!».