Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік расказвае:
«Прыняць удзел у навядзенні парадку на брацкіх могілках і памятніках – тое нямногае, што мы можам зрабіць, каб ушанаваць памяць продкаў. Адно са шматлікіх страшных сведчанняў вайны – брацкая магіла ў вёсцы Жарамец Бярэзінскага раёна. Тут пахаваныя дваццаць байцоў Чырвонай Арміі, што загінулі ў баях у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Надмагілле не захавала іх імёны. Магчыма, у памяці сваіх родных яны навекі засталіся жывымі… Мы навялі парадак каля помніка, паслухалі аповед пра яго гісторыю, ушанавалі загінулых хвілінай маўчання. Ужо шмат пакаленняў пасляваеннага часу жывуць мірна, але памяць пра вялікія падзеі назаўсёды ў нашай памяці. І мы абавязкова будзем пра гэта распавядаць сваім дзецям».