Акцыя “Дом без пажара” працягваецца

Date 19.05.2025 Man
Comment 565
Акцыя “Дом без пажара” працягваецца

На тэрыторыі раёна працягваюцца распачатыя яшчэ 16 мая рэйды ў рамках раённага спецыялізаванага прафілактычнага мерапрыеммтва “Дом без пажара”, ініцыіраваныя ў сувязі з пагаршэннем захавання норм супрацьпажарнага стану і сёлетняй гібеллю людзей у агні.

Пад асаблівы кантроль выратавальнікаў і прадстаўнікоў зацікаўленых служб трапілі населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыі Бярэзінскага і Пагосцкага сельсаветаў. Частка вёсак ужо абследавана. А сёння рэййдавыя групы, у склад якіх увайшлі супрацоўнікі РАНС, РАУС, інспекцыі дзяржэнергагазнагляду, ТЦСАН, медработнікі і прадстаўнікі мясцовага сельскага Савета, сустраваліся і вялі растлумачальныя гутаркі з жыхарамі Пагоста, Любушан і Васілеўшчыны. Асноўны кантынгент абследваемых – адзінікокія і адзінокапражываючыя грамадзяне, людзі прыхільнага ўзросту, інваліды і іншыя прадстаўнікі сацыяльна ўражаныя асобы.

Перад тым, як пачаць сваю вандроўку па аграгарадку Пагост, члены рэйдавай групы спачатку правялі сход грамадзян у будынку мясцовага сельвыканкама, дзе яшчэ раз нагадалі прысутным асноўныя правілы пажарнай і электрычнай бяспекі, раздалі тэматычныя буклеты і адказалі на ўзнікшчыя пытанні.

 Жыхары Пагоста, да якіх мы ў гэты дзень трапілі, у большасці сваёй парадавалі нас сваімі адносінамі да захавання ўласнага жыцця і сваёй маёмасці. Чысціня і парадак у дамах і кватэрах, правільнае стаўленне да паждарнай бяспекі і пасстаянны клопат аб яе падтрымцы зводзяць да мінімуму магчымасць бытавых узгаранняў. Праверка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў паказала, што гэтыя карысныя прылады не толькі існуюць для адводу вачэй, а на самой справе спраўныя і падтрымліваюцца ў дзеючым стане.

Істотным плюсам для зніжэння рызыкі ўзнікнення магчымага пажару стала ўстаноўка ў прыватным сектары жыхароў Пагоста сістэмы электраацяплення. Яна ў адрозненні ад печаў не патрабуе выкарыстання адкрытага агню. А электраабсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў працэсе работы, у працэсе мантажу прайшло адпаведную праверку спецыялістаў.

Безумоўна, не абышлося і без рэкамендацый: сачыць за станам электраправодкі і не перагрувашчваць яе, рэгулярна мяняць сілкаванне ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках, тынкаваць шчыліны не толькі ў саміх печах, а і ў комінах, якія знаходзяцца на гарышчы і рэдка калі бываюць у полі зроку гаспадароў. Больш поўны пералік рэкамендацый насілі і нагляднасці, якія спецыялісты электрычнай і пажарнай службы раздавалі гаспадарам.

Але парад і рэкамендацый на кожны выпадак прадугледзець, зразумела, немагчыма. Таму толькі свая асабістая ўвага і пільнасць могуць быць гарантам спакойнага жыцця і прыходу ў яго нязванага госця – чырвонага пеўня.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER