У стыхіі няма сэрца!

Date 29.05.2025 Man
Comment 573
У стыхіі няма сэрца!

Так гучыць слоган інфармацыйнай кампаніі ратавальнікаў Беларусі. Сапраўды, пажары і вадаёмы неміласэрна забіраюць штогод дзясяткі дзіцячых жыццяў. Зусім хутка дзеці пойдуць на канікулы, і ратавальнікі зараз актывізуюць усе сілы і магчымасці для данясення школьнікам важнай інфармацыі. На жаль, з-за недастатковага нагляду з боку дарослых летам, дзеці становяцца ахвярамі агню, дарожных здарэнняў, гінуць на вадаёмах, выпадаюць з вокан, атрымліваюць электратраўмы. Страшны спіс можна працягваць. Нагадваюць школьнікам пра выключную цэннасць здароўя і жыцця  інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова і старшы памочнік пракурора Бярэзінскага раёна Вераніка Маслакова.

Для дзяцей найлепшы спосаб данясення інфармацыі – выкарыстанне гульняў, паказ фільмаў і мультфільмаў, віктарыны і іншыя формы работы. Гуляючы, дзіця засвойвае важныя ісціны, вучыцца быць уважлівым і асцярожным. Так, за апошні тыдзень урокі бяспекі прайшлі ў сярэдніх школах аграгарадкоў Лешніца, Дзмітравічы, Паплавы, Пагост, Багушэвічы, Любушаны.  

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:

«Якія існуюць прычыны пажараў, што рабіць пры задымленні ў доме, чаго нельга рабіць і чаму дзеці нярэдка аказваюцца ў небяспецы-многія важныя рэчы абмяркоўваем са школьнікамі, паказваем ім мульцікі і фільмы, праводзім гульні. Толькі ў даволі значным узросце дзіця пачынае прадбачыць вынік сваіх гульняў. А пакуль дзеці маленькія, дарослым трэба цверда памятаць: ні ў якім разе нельга пакідаць іх без нагляду. Большую колькасць няшчасцяў можна было пазбегнуць, калі б дарослы быў побач з дзіцяці і кантраляваў яго заняткі. Ці будзе лета дзяцей вяселыя і бяспечным –  гэта залежыць ад вас, паважаныя бацькі».

Беражыце дзяцей і памятайце тэлефон службы ратавання Беларусі 112.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER