Адпачынак дзяцей у лагеры «Папараць-кветка»: бяспека – на першым месцы!

Date 10.08.2025 Man
Comment 342
Адпачынак дзяцей у лагеры «Папараць-кветка»: бяспека – на першым месцы!

Апошняя змена выхаваўчага лагера «Папараць-кветка» Бярэзінскага раёна прыняла на аздараўленне ў жніўні больш за сотню дзяцей. Візіт раённых ратавальнікаў быў для дзяцей доўгачаканым. Спачатку ў лагеры прайшла вучэбная эвакуацыя: дзецям і дарослым нагадалі, як весці сябе пры задымленні, каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў надзвычайнай сітуацыі, з дарослымі правялі інструктаж. Далей перад дзецьмі выступілі пракурор Бярэзінскага раёна Васіль Вярбіцкі і інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова.

Акрамя пазнавальнага мерапрыемства, для дзяцей арганізавалі на стадыёне гу Гульнявыя пляцоўкі: падчас іх работы дзеці складвалі пазлы, ратавалі ўмоўнага пацярпелага на вадзе, тэлефанавалі ў службу ратавання, знаходзілі парушэнні правілаў бяспекі ў жыллі. Больш за ўсё дзецям спадабалася прымяраць баявое адзенне і даследаваць абсталяванне пажарнай машыны. Праводзіць мерапрыемства дапамагалі дзяўчаты з маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Першы намеснік начальніка Бярэзінскага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадвае:

«Дзеці, што маюць шмат вольнага часу, могуць выбіраць для сябе небяспечныя забавы: так, штогод у летні час здараецца нямала пажараў з-за свавольства дзяцей з запалкамі, дзеці траўміруюцца падчас дарожных здарэнняў, гінуць на вадаёмах, выпадаюць з вокан, атрымліваюць электратраўмы, пераломы і атручванні. Работа, што праводзіцца, мае за мэту прадухіліць бяду, папярэдзіць магчымыя няшчасныя выпадкі з удзелам непаўналетніх.
Беражыце дзяцей, уласным прыкладам фарміруйце ў іх свядомасці прынцыпы адказных і правільных паводзінаў. Лета пройдзе, а ўражанні застануцца. А яшчэ ў памяці нашых дзяцей застануцца самыя важныя правілы – правілы ўласнай бяспекі».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER