У Любушанах, на падвор’і Мікалая і Тамары Вагура, каля веснічак высаджаны тры туі. Усё адна да адной, акуратна сфармаваныя. Насупраць акна размясцілася клумба, дзе растуць ружы, астры, цыніі. На ганку дома ў вазонах квітнеюць рознакаляровыя петуніі. З краю ўчастка – куст абляпіхі.
За домам, ва ўнутраным дворыку, ёсць невялічкая лазня. Крэслы, у якіх можна адпачыць. Пясочніца з лялькамі для гадавалага ўнука.
– Пладовыя дрэвы мы падразаем, белім, – дадае гаспадыня. – Ёсць у нас і агарод. Тут усяго патрошку: кабачкі, бульба, цыбуля, агуркі, перцы. Мы з мужам не лянуемся працаваць на ўчастку, бо знаходзімся цяпер на заслужаным адпачынку. У дызайнерскім пытанні шмат чаго падказвае інтэрнэт. Хаця яшчэ з дзяцінства я добра малявала. Гэта дапамагае ствараць утульнасць на нашым участку.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Павел САЛАЎЁЎ.
Фота аўтара.