Вяселыя і карысныя канікулы

Date 05.11.2025 Man
Comment 107
Вяселыя і карысныя канікулы

Штодня ў навучальны міні-цэнтр бяспекі Бярэзінскага раёна прыязджаюць дзеці, што наведваюць прышкольныя аздараўленчыя лагеры. Так, у самы першы дзень канікулаў міні-цэнтр наведалі тры групы выхаванцаў. Навучальныя заняткі праводзіць інспектар Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова. Каб навучанне было карысным і запомнілася, выкарыстоўваюцца розныя формы работы: гульня, інтэрактыў, прагляд фільмаў і мульцікаў. Асабліва дзецям падабаецца тэлефанаваць у службу ратавання, правільна размяркоўваць смецце па патрэбных скрынях, «тушыць» узгаранне на патэльні.

Першы намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў нагадвае:

«Перш за ўсе за бяспеку дзяцей адказваюць іх бацькі. Педагогамі і ратавальнікамі праводзіцца вялікая адукацыйная работа з дзецьмі па накірунку навучання іх правілам бяспекі жыццядзейнасці, аднак гэтых намаганняў недастаткова. Патрэбна, каб дарослыя ў сям’і штодня не толькі нагадвалі дзецям правілы асабістай бяспекі, але і ўласным прыкладам паказвалі малым, як трэба жыць бяспечна. Важна разумець, што найперш нельга пакідаць дзяцей без нагляду, трэба кантраляваць іх гульні і вольны час. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам звесці да мінімуму колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей на дарогах, на вадаемах, на пажарах, пры іншых абставінах».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER