Калі бяспека дзяцей – на першым месцы: акцыя ў лагеры «Папараць-кветка»

Date 07.07.2026 Man
Comment 76
Калі бяспека дзяцей – на першым месцы: акцыя ў лагеры «Папараць-кветка»

Другая змена лагера, што вядомы кожнаму школьніку ў раёне, прыняла на аздараўленне звыш за 130 дзяцей. У адзін з летніх дзен з акцыяй «Бяспечныя канікулы» да дзяцей завіталі інспектары службы ратвання і энергагазнагляду, спецыялісты раённай службы ратавання на вадзе. Дажджлівае надвор’е крыху скарэкціравала планы арганізатараў, аднак не адмяніла работы пазнавальных пляцовак, на якіх дзеці маглі пагуляць, навучыцца новаму. Так, дзеці складвалі пазлы, тэлефанавалі ў службу ратавання, знаходзілі парушэнні правілаў бяспекі ў жыллі. Вельмі спадабалася ўдзельнікам акцыі прымяраць баявое адзенне пажарнага і ратаваць умоўнага пацярпелага на вадзе. Праводзіць мерапрыемства дапамагалі актывісты Беларускай маладзежнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

Удзельнік акцыі Карына зазначыла:

– Я удзельнічаю ў мерапрыемствах ратавальнікаў не першы раз. Нядаўна нават была ў саставе каманды на абласным першынстве па пажарна-ратавальным спорце. Мне падабаецца, што для нас прыдумваюць гульнёвыя фарматы: гэта карысна, нясумна і запамінальна.

12-гадовы Ілля таксама падзяліўся ўражаннямі:

– Мне спадабалася прымяраць пажарную форму ратавальніка і самавыратавальнік. Цікава было, калі мы тэсціравалі пажарны апавяшчальнік: я ведаю, што гэты прыбор патрэбна ўсталяваць у кожным пакоі, каб пры задымленні ён змог разбудзіць чалавека. У нашым доме і ў школе ёсць такія карысныя прыборы. Сёння падчас акцыі многае мы паспрабавалі ў дзеянні, гэта цікава. Спадабаўся і фільм «Бяспечныя паводзіны на вадзе»: ён вучыць, як пазбегнуць бяды і пры неабходнасці дапамагчы другому чалавеку.

Ратавальнікі нагадваюць бацькам, што бяспека дзяцей – іх найпершы абавязак. Працаваць у гэтым накірунку варта комплексна: найперш напамінаць штодня дзецям правілы пажарнай бяспекі, бяспекі на вадзе, на дарозе. Па-другое, забяспечыць нагляд за дзецьмі, не пакідаць іх гульні бескантрольнымі. Не лішнім будзе паказаць ім навучальныя мультфільмы, якіх зашмат у інтэрнэце. І, канечне, вучыце дзяцей правільна дзейнічаць пры небяспецы: не панікаваць, ратаваць свае жыцце, тэлефанаваць на нумары 112.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER