Бяспека людзей у сельскай мясцовасці – важны накірунак работы

Date 29.09.2026 Man
Comment 9
Бяспека людзей у сельскай мясцовасці – важны накірунак работы

Работа з жыхарамі сельскай мясцовасці – адзін з асноўных накірункаў прафілактычнай работы ратавальнікаў з насельніцтвам. Мерапрыемствы і сельскія сходы даўно ўжо сталі традыцыйнымі і звыклымі: афіцэры аддзела расказваюць пра выпадкі пажараў у раёне, нагадваюць асноўныя меры бяспекі ў жыллі, паказваюць фільмы, рэкамендуюць устанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. 

Так, чарговыя прайшлі мерапрыемствы ў Косаўскім і Новінскім сельскіх клубах, на базе Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На мерапрыемствы прыходзяць не толькі пажылыя людзі, але і маладыя матулі разам з дзецьмі.

Начальнік Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:

– Па статыстыцы, кожны трэці пажар адбываецца менавіта ў сельскай мясцовасці, часцей за ўсе ў доме пенсіянера. Гэта страшна і крыўдна, бо пажар можна было папярэдзіць, калі б дарослыя дзеці састарэлых людзей праяўлялі большую пільнасць і дапамаглі сваім родным прывесці дом у парадак. Ратавальнікам пры праверках жылля часта даводзіцца бачыць адзінокіх, забытых пажылых людзей. Асноўныя парушэнні пажарнай бяспекі ў іх дамах тыповыя: печка з расколінамі, непатынкаваныя коміны, няспраўны апавяшчальнік, аварыйныя ўчасткі электраправодкі. І ўсё гэта – не ад халатнасці старога чалавека, а ад яго фізічнай няздольнасці выправіць сітуацыю.

Уласнымі рукамі пажылы чалавек не змогжа выправіць значныя недахопы пажарнай бяспекі ў жыллі. Уся надзея – на вас, дарослыя дзеці калісьці маладых і моцных бацькоў. Толькі вы здольныя забяспечыць годную старасць сваім родным людзям. Зрабіце ўсе магчымае, каб яны жылі ў бяспечных умовах.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Рейсы урожайности