Каб навучанне было карысным і запомнілася, выкарыстоўваюцца розныя формы работы: гульня, інтэрактыў, прагляд фільмаў і мульцікаў. Асабліва дзецям падабаецца тэлефанаваць у службу ратавання, правільна размяркоўваць смецце па патрэбных скрынях, «тушыць» узгаранне на патэльні, знаходзіць парушэшші правілаў бяспекі на банэры і ўмоўна ліквідаваць іх.
Першы намеснік начальніка аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў нагадвае:
– У весцы Жарамец Бярэзінскім раёне летам адбыўся пажар з-за свавольства дзяцей з агнем, ніхто не пацярпеў. Дзеці былі без нагляду дарослых і выпадкова падпалілі смецце, з-за чаго далей згарэў і сельскі дом. Хачу нагадаць, што перш за ўсе за бяспеку дзяцей адказваюць іх бацькі. Педагогамі і ратавальнікамі праводзіцца вялікая адукацыйная работа з дзецьмі па накірунку навучання іх правілам бяспекі жыццядзейнасці, аднак гэтых намаганняў недастаткова. Патрэбна, каб дарослыя ў сям’і штодня не толькі нагадвалі дзецям правілы асабістай бяспекі, але і ўласным прыкладам паказвалі малым, як трэба жыць бяспечна. Важна разумець, што найперш нельга пакідаць дзяцей без нагляду, трэба кантраляваць іх гульні і вольны час. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам звесці да мінімуму колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей на дарогах, на вадаемах, на пажарах, пры іншых абставінах.