Сумесны рэйд у рамках акцыі

Date 05.09.2022 Man
Comment 733
Сумесны рэйд у рамках акцыі

У рамках комплекснай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, якая праходзіць на тэрыторыі Капланецкага сельскага Савета з 5 па 9 верасня, наш карэспандэнт прыняў удзел у адным з рэйдавых мерапрыемстваў, якое адбылося сёння ў аграгарадку Косаўка. Разам з супрацоўнікам РАНС і работнікам мясцовага сельвыканкама мы пабывалі больш як у дзесяці домаўладаннях, большай часткай якіх з’яўляліся адзінока пражываючыя грамадзяне.

Істотных заўваг устаноўлена не было: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона ў іх ідзе належным чынам. Утульнасць і бяспеку жыллю ствараюць не толькі адрамантаваныя і гатовыя да работы ацяпляльныя катлы, а і аварыйныя пажарныя апавяшчальнікі, пераважная большасць якіх годна займае сваё месца і знаходзіцца ў спраўным стане.

У якасці парад ад спецыяліста-выратавальніка прагучалі прапановы схаваць пад прытопкавы ліст кусок неабароненага плінтуса, патынкаваць печку, якая мае шчыліны, замяніць металічную трубу на цагляную, больш асцярожна абыходзіцца з электранагравальнікамі і абавязкова сачыць за агнём у печы, прыкрываючы яго дзверцамі, якія павінны знаходзіцца ў спраўным стане і шчыльна прылягаць да печы.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER