Разгледзелі прадстаўленне пракуратуры

Date 07.09.2022 Man
Comment 585
Разгледзелі прадстаўленне пракуратуры

Сёння на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзянісам Дзішуком адбылася нарада з кіраўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, іх галоўнымі інжынерамі і спецыялістамі энергетычнай і электрычнай гаспадаркі.

На парадак дня мерапрыемства быў вынесены разгляд прадпісання пракуратуры Бярэзінскага раёна ад 16 жніўня 2022 года аб ухіленні парушэнняў дзеючага заканадаўства прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу, прычын і умоў, якія ім садзейнічалі, у плане выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахаваннаі ўласнасці, ахове працы і пажарнай бяспекі.

У рабоце нарады прынялі ўдзел пракурор Бярэзінскага раёна, саветнік юстыцыі Дзмітрый Макарэвіч, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Карына Аруцюнян, начальнік РАУС Андрэй Заяц, інспектар Бярэзінскага РАНС Канстанцін Богач, начальнік Бярэзінскай РЭГІ “Дзяржэнерганагляд” Генадзь Кузняцоў.

З дакладам па парадку дня выступіла галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ірына Бурая. У ходзе мерапрыемства былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна аб выяленых недахопах і тлумачэнні па іх ліквідацыі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER