Названае рашэнне прынята на падставе пунктаў 41 і 42 Правілаў падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 г., №286, рашэння Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19 верасня 2022 г., №828 “Аб пачатку ацяпляльнага сезона”.
Рашэннем прадугледжана ацяпляльны перыяд 2022/2023 гг. пачаць 19 верасня 2022 года. Уключэнне сістэм ацяплення на ўсёй тэрыторыі Бярэзінскага раёна будзе ажыццяўляцца ў наступнай паслядоўнасці:
1-ая чарга – дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён плюс 10 градусаў Цэльсія і ніжэй;
2-ая чарга – жылыя дамы, гасцініцы, інтэрнаты, навучальныя ўстановы – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці дзён плюс 8 градусаў Цэльсія і ніжэй;
3-яя чарга –грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб’екты – па ўзгадненні з энергазберагаючай арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд указаных аб’ектаў, зарэгістраваных у арганізацыі Дзяржэнерганагляду, і пасля ўключэння ацяплення жылых дамоў.
Кантроль за выкананнем рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні раённага выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.