Затым з дакладам на тэму “Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 204 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і аб стане работы па папярэджванні гібелі людзей ад знешніх прычын” выступіла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка. Садаклад зрабіў выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сіутацыях Аляксандр Лагун.
Члены выканкама і запрошаныя разгледзелі таксама пытанне “Аб унясенні змяненняў у праект закона аб змяненнях Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе”, інфармацыю па якому зрабіла таксама намеснік старшыні райвыканкаміа Вольга Калячка.