Ва Ушы прайшоў сход грамадзян

Date 16.01.2024 Man
Comment 537
Ва Ушы прайшоў сход грамадзян

Сёння ва Ушы адбыўся сход грамадзян, які правялі з вяскоўцамі старшыня Бярэзінскага сельвыканкама Аляксандр Болсун і намеснік галоўнага рэдактара газеты “Бярэзінская  панарама” Анатоль Палынскі. Пагутарыць жа было пра што, бо як заўсёды пачатак года прадугледжвае аналіз спраў за мінулы час, знаёмства з перспектывамі развіцця рэгіёна на бліжэйшую перспеткыву, ды і выслухаць набалелыя пытанні вяскоўцаў таксама заўсёды бывае цікава і карысна, бо яны яскрава адлюстроўваюць штодзённыя праблемы, нацэльваюць органы мясцовай улады на іх вырашэнне.

Дапамагае ў гэтым плане і газета “Бярэзінская панарама”, на старонках якой рэгулярна змяшчаецца тэматычная паласа “На сувязі з чытачамі”, дзе друкуюцца праблемныя пытанні жыхароў раёна і адказы кіруючых работнікаў аб прынятых па іх вырашэнні захадах. Аднак сёння рэдакцыя – гэта не толькі газета, а і вяляікі інтэрнетрэсурс (сайт газеты, сацыяльныя сеткі, чат-бот і г.д.), дзе кожны мае магчымасць праз журналістаў звярнуцца ў любую інстанцыю і атрымаць кампетэнтны адказ на сваё пытанне. Адкрытасць выдання садзейнічае аператыўнаму вырашэнню зваротаў грамадзян.

Асобна была закранута тэма маючага адбыцца 25 лютага адзінага дня галасавання па выбарах дэпутатаў усіх узроўняў. Старшыня сельвыканкама заклікаў усіх прыстуных да актыўнага ўдзелу ў гэтай кампаніі, не заставацца раўнадушным да далейшага лёсу краіны і свайго рэгіёна, аддаць свае галасы за дастойных кандыдатаў у дэпутаты.

Сустрэча праходзіла ў адкрытым фармаце і насіла форму дыялога, падчас якога прысутныя задавалі пытанні, выказвалі ацэнку рабоце сацыяльных аб’ектаў. Так, узнімаліся пытанні газіфікацыі Ушы, больш хуткага вырашэння праблемы замены існуючых электрасетак для магчымага падключэння ў прыватных домаўладаннях электраабагрвальных катлоў. Па некаторых вёсках існуе праблема рамонту дарог. Жыхары вуліцы імя Івана Маркевіча выказвалі жаданне аб пракладцы там водаправода. А вось існаваўшая тут раней праблема з пітной вадой нарэшце ў канцы мінулага года была вырашана пасля ўстаноўкі станцыі адсмуса па ачыстцы вады. У далейшых планах тут мяркуецца будаўніцтва станцыі абьезжалезьвання. Не выказвалася крытычных заўваг наконт гандлёвага асблугоўвання: магазіны Бярэзінскага філіяла аблспажыўтаварыства, яго аўталаўкі, а таксама прыватныя крамы поўнасцю задавальняюць патрэбы мясцовых жыхароў.

У ходзе сходу ўзнімаліся і некаторыя іншыя праблемы і пытанні, многія з іх паспяхова вырашаюцца, а гэта сведчыць аб тым, што мясцовы сельвыканкам жыва цікавіцца жыццём людзей і прымае неабходныя меры для таго, каб усе сацыяльныя стандарты тут выконваліся ў поўнай меры.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER