"Мы вякамі жывëм на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Мы не жадаем чужога i нiколi не жадалi. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў. Як я казаў, суседзi ад Бога. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, - ні перад кім не кланяцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля. У Дзень народнага адзінства мы ўпэўнена кажам, што спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася", - падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы аб'ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваль да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску. І пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэўнена крочым у будучыню. Так будзе заўжды! Гэта НАША гісторыя!" - заявіў Прэзiдэнт.
По информации БелТА.