"Александрыя зноў паклікала сяброў. Сабраліся, каб на імгненне спыніць шалёны бег часу і звярнуцца да сваіх вытокаў. Хаця б у думках. Сёння тут, на маляўнічым беразе Дняпра, надзвычай моцна б'ецца пульс тысячагадовай гісторыі беларускай зямлі. Мы бачым яе ў творчасці таленавітых майстроў, у мелодыі народных песень, у сюжэтах старажытных абрадаў і ў чараўніцтве купальскай ночы", - сказаў Прэзiдэнт.
Ён падкрэслiў, што фестываль увасабляе ўсё тое, што ў Беларусi з гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай: "Гэта найвялiкшая каштоўнасць чалавечых адносін, заснаваных на сяброўстве, узаемнай павазе i гасціннасці. Тут усё гэта ёсць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.