Лукашэнка: ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" стала традыцыяй суверэннай Беларусі

Date 08.01.2025 Man
Comment 802
Лукашэнка: ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" стала традыцыяй суверэннай Беларусі

Ушаноўванне ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" стала традыцыяй суверэннай Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп"

"Калядныя дні ствараюць асаблівую атмасферу і натхняюць на добрыя справы. Гэтак было спрадвеку. Такім мы разумеем гэта светлае свята i сёння, - падкрэслiў кіраўнік дзяржавы. - У ім вытокі нашай цырымоніі ўшаноўвання ў першыя дні новага года лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта. А само мерапрыемства ўжо стала традыцыяй суверэннай Беларусі. І мы не ўяўляем гэтыя чароўныя дні без прыгожага ўрачыстага моманту - моманту заслужанай славы нашых дастойных людзей".

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER