Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія - ўручэння ўнікальнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" - ўжо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны. "Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі - аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў", - сказаў Презідэнт. Менавіта на гэтым, па яго словам, будуецца дзяржаўнасць. "І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гістарычных дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвякавой культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў, - заявіў беларускі лідар. - Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй".



Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гістарчнай спадчыне беларусаў ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць.