Крымінальная хроніка бярэзінскіх следчых

Date 03.12.2021 Man
Comment 1211

І ізноў махляры

Невядомы ў невядомым месцы ў ходзе тэлефоннай размовы 19 кастрычніка прадставіўся работнікам банка і такім чынам даведаўся банкаўскія рэквізіты. Няцяжка здагадацца, што потым з карт-рахунку кліента зніклі грошы – 400 рублёў.

На сына забыў

42-гадовы мужчына, будучы абавязаным судом Бярэзінскага раёна выплочваць на карысць жанчыны – матулі свайго 12 гадовага сына чвэрць свайго заробку, з 16 красавіка і да гэтага часу злосна і ўпарта ўхіляецца ад выплаты аліментаў.

У трэндзе — тэлевізійная прыстаўка

Менавіта яна знікла пасля візіту злодзея 19 лістапада з дома па вуліцы Пралетарскай аграгарадка Лешніца. Трапіў няпрошаны госць туды без асаблівых цяжкасцей – вырваў прабой у каробцы дзвярэй. Матэрыяльны ўрон налічвае 10
рублёў.

У пакунку – марыхуана

34 – гадовы мужчына днём 4 лістапада захоўваў у кватэры па вуліцы Хонінава папяровы пакет. У ім аператыўнікі выявілі рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру са спецыфічным водарам, якое з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам і не выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах. Размова ідзе пра марыхуану вагой 0,21 грама, якая захоўвалася мужчынам для ўласных патрэб.

Хацеў пазваніць

27 – гадовы ўраджэнец горада Беразіно ў перыяд часу з 18 па 22 гадзіны 8 лістапада, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў памяшканні дома па вуліцы Калгаснай вёскі Журоўка, выкраў мабільны тэлефон коштам 359 рублёў.

Пра матуль-зязюль і абавязаных

У канцы лістапада ў адносінах да трох такіх “гора-матуль” Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы. Усе яны працаўладкаваны на работу ў сельгаспрадпрыемствы і на працягу трох месяцаў звыш дзесяці дзен не з’яўляліся на працу. А гэта значыць, што ніяк не жадаюць вяртаць дзяржаве сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей.

Сяргей ЖЫЛІЧ,
начальнік Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER