Таму раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз нагадвае аб захаванні ўсіх супрацьпажарных мер пры правядзенні работ на зямлі і пры выпальванні сухой расліннасці – у асаблівасці. Ваша неахайнасць не толькі гранічыць з рызыкай страціць у полымі сваю маёмасць, але і атрымаць за свае неабдуманыя дзеянні ўнушальны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
Наогул, выпальванне сухой расліннасці на корані як на прыватных падворках, так і ў грамадскіх месцах катэгарычна забаронена!
Тэлефоны сузжбы выратавання – 101 і 112.
Анатоль ПАЛЫНСКІ