Стартавала раённая спартакіяда-2022

Date 25.03.2022 Man
Comment 1367
Стартавала раённая спартакіяда-2022

Спаборніцтвамі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, якія прайшлі сёння вечарам у фазікультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” распачалася спартакіяда сярод калектываў фізкультуры працоўных калектываў раёна 2022 года.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд, кожная з якіх складалася з двух чалавек (мужчына+жанчына). Пасля трох пробных стрэлаў спартсмены павінны былі выбіць як мага больш ачкоў наступнымі пяццю заліковымі стрэламі.

Вынікі аказаліся наступнымі. Найбольш трапнымі былі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, смпорце і турызме Іван Міхалёў і Таццяна Старавойт (64 ачкі), каманда РАНС у саставе Мікалая Андрыевіча і Лідзіі Васільковай (57 ачкоў), а таксама Вадзім Сакаў і Анастасія Сахончык  з РАУС (55 ачкоў). Менавіта гэтыя каманды і занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месца.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER