І ў дождж на веласіпедзе крута!

Date 25.04.2022 Man
Comment 1916
І ў дождж на веласіпедзе крута!

Халодны вясенні дождж зусім не азмарочыў настрой удзельнікаў спаборніцтваў по веласіпеднаму спорту ў рамках шматгадовай спартакіяды па турызме сярод вучняу і педагогаў Мінскай вобласці, якія прайшлі на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” ў весцы Высокая Гара. 

Суддзі насуперак капрызам нябеснай канцылярыі сумленна і справядліва вызначылі пераможцаў у камандным першынстве і індывідуальным заліку. Усім ім медалі і кубкі пад гучныя апладысменты спартсменаў і трэнераў уручала начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Цітова.

Згодна з рашэннем суддзяў першае месца заняла карандаш Старадарожскага раена, другой стала каманда случчан, а замкнулі тройку бярэзінцы. Настрой гаспадароў гэта ніяк не сапсавала, бо веласіпедны сезон толькі стартаваў. Таму рэванш бярэзінцаў наперадзе!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30